У Беларусі прызначаны новы міністр прамысловасці
Аляксандр Рагожнік / БЕЛТА
У Беларусі прызначаны новы міністр прамысловасці — Аляксандр Рагожнік. Дагэтуль ён працаваў гендырэктарам Мінскага маторнага завода.
Рагожнік — ураджэнец Гомеля, яму 46 гадоў. Скончыў Гомельскі дзяржуніверсітэт імя Скарыны па спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці" (у 1998-м), а таксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай" (у 2011-м). Мінскім маторным заводам кіраваў з 2018 года.
Пасада міністра прамысловасці была вакантная са жніўня 2022-га, калі Пётр Пархомчык быў прызначаны віцэ-прэм'ерам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.