У Беларусі раскрылі двайное забойства валютчыкаў 25-гадовай даўніны

Падазраваных змясцілі пад варту

Падазраваных змясцілі пад варту / t.me/pressmvd/

У Беларусі раскрылі двайное забойства валютчыкаў 25-гадовай даўніны (раней было раскрытае забойства ў Баранавічах 26-гадовай даўніны). У снежні 1999-га ў Віцебску знайшлі целы жанчыны і мужчыны 37 і 38 гадоў. У іх былі множныя колата-рэзаныя раны. Высветлілася, што муж і жонка "займаліся незаконным абаротам валюты і захоўвалі ў кватэры буйныя сумы". Пра гэта стала вядома зламыснікам.

У той час знайсці злачынцаў не ўдалося. Толькі сёлета міліцыя атрымала інфармацыю аб магчымых падазраваных. З дапамогай экспертаў стала вядома, што да забойства маюць дачыненне трое жыхароў Віцебска. Тады ім было 20, 21 і 39 гадоў. Адзін з іх быў асуджаны за забойства, іншы — за разбой і крадзеж. Затрымалі падазраваных пры падтрымцы амапаўцаў, паведамляе МУС.

У Беларусі раскрылі двайное забойства валютчыкаў 25-гадовай даўніны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі