У Беларусі разблакавалі сайт недзяржаўнай газеты "Народная воля"
"Народная воля" выходзіць і распаўсюджваецца ў электронным варыянце
У Беларусі разблакавалі сайт недзяржаўнай газеты "Народная воля". Адпаведны загад выдаў Мінінфарм. Цяпер рэдакцыя праводзіць на сайце тэхнічныя работы. Сайт у звычайным рэжыме запрацуе з 9 студзеня.
Мінінфарм заблакаваў сайт выдання ў жніўні. "Народная воля" выходзіць і распаўсюджваецца ў электронным варыянце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.