У Беларусі рыхтуюць дадатковыя меры па блакаванні "сайтаў і інфармацыі"

Анансуюцца новыя абмежаванні

Анансуюцца новыя абмежаванні / pixabay.com

У Беларусі рыхтуюць дадатковыя меры па блакаванні ў інтэрнэце. Пра гэта 19 студзеня падчас размовы з працаўнікамі завода "БелДжы" расказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адказваў на пытанне пра пагрозы ў Сеціве для дзяцей.

"Каб яны ўсякую гадасць накшталт як збудаваць выбуховае прыстасаванне, парнаграфія там і іншае, каб яны не сядзелі на гэтых сайтах? — перапытаў Лукашэнка і адказаў. — Я не вельмі вялікі спецыяліст у камп'ютарнай справе і гэтак далей, але мяне неяк нядаўна праінфармавалі аб тым, што дадатковыя меры прымаюцца па блакаванні такіх сайтаў і такой інфармацыі, якая нашым дзецям наогул не павінна быць даступная. Гэта мы дадаткова прымем рашэнне".

Інтэрнэт пад замком: як карыстацца VPN, каб абысці блакаванні Мінінфарма

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі