У Беларусі спыняе дзейнасць прадстаўніцтва DVV International

У Беларусі спыняе дзейнасць прадстаўніцтва DVV International

У Беларусі спыняе дзейнасць прадстаўніцтва DVV International. Прычынай такога кроку называецца адмова беларускага боку ў працягу дазволу на дзейнасць.

Прадстаўніцтва DVV International працавала ў нашай краіне з 2009 года, садзейнічала дзейнасці ў сферы адукацыі, навукі, культуры, асветы і г. д.

"На працягу 12 гадоў нашы намаганні былі накіраваныя на развіццё сферы дадатковай адукацыі дарослых у Беларусі, — гаворыцца ў заяве. — Мы адстойвалі права на адукацыю для розных мэтавых груп..., прасоўвалі ідэі навучальных супольнасцяў і гарадоў, падтрымлівалі цэнтры адукацыі дарослых, дапамагалі ўвасабляць у жыццё міні-праекты ў гарадах і вёсках, супрацоўнічалі з арганізацыямі з дзяржаўнага і грамадскага сектара".

Адзначаецца, што разам з партнёрамі прадстаўніцтва DVV International рэалізавала 15 буйных праектаў, падтрымала шматлікія малыя праектныя ініцыятывы, каля тысячы мерапрыемстваў, удзельнікамі якіх сталі больш за 30 тысяч чалавек. "Мы прыцягнулі ў краіну каля чатырох мільёнаў еўра", — гаворыцца ў заяве.

Закрыццё прадстаўніцтва DVV International адбываецца на фоне "зачысткі" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і контрсанкцый уладаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі