У Беларусі стварылі партал рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый

У Беларусі стварылі партал рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый

У Беларусі стварылі партал рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый. Як адзначае прэс-служба Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, праект стартаваў "у мэтах забеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь празрыстага і аб'ектыўнага механізму ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг, па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва, і адміністрацыйных працэдур". Чыноўнікі прапануюць беларусам скарыстацца "зручным інструментам" для выказвання свайго меркавання. Яны абяцаюць, што рэйтынг дапаможа палепшыць эфектыўнасць і якасць працы ўстаноў, "створыць камфортнае серадовішча для жыцця грамадзян".

Ацэнкі дзейнасці дзяржарганізацый даюцца па 5-бальнай шкале. Крытэрыі наступныя: прастата і зразумеласць працэсу атрымання паслугі; даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі; захаванне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі; ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі