У Беларусі супрацоўніка міліцыі за мацюкі пазбавілі прэміі

У Беларусі супрацоўніка міліцыі за мацюкі пазбавілі прэміі

Супрацоўнік Маскоўскага РУУС Мінска па прозвішчы Міхалёнак пакараны за нецэнзурную лаянку ў адрас гамадзянкі Галіны Лагацкай. Дапамог у гэтым жанчыне дыктафон, на які яна запісала сваю размову з праваахоўнікам.

"У іх забаронена весці аўдыёзапіс, я гэтага не ведала. Калі б не запіс, я б не рыпалася, маўчала, прыніжаная сышла б, і нічога не даказала. Ён прызнаўся, што мацюкаўся і выбачыўся. Я задаволеная, што атрымалася яго пакараць. Буду дамагацца грашовай кампенсацыі за маральны ўрон", ― гаворыць пацярпелая.

1 сакавіка Галіна Лагацкая прыйшла ў Маскоўскі РУУС пагутарыць з начальствам, каб яе не штрафавалі за ўдзел у акцыі недармаедаў, бо яна не лічыць сябе ў нечым вінаватай. Намеснік начальніка Мікалай Рудніцкі выгнаў жанчыну з кабінета і прыказаў свайму падначаленаму Міхалёнку выправадзіць яе з будынка РУУС. Міхалёнак выканаў задачу з прымяненнем сілы і моцнага слова.

Галіна запісала, як гэта ўсё адбывалася:

У выніку праверкі Следчы камітэт прызнаў факт некарэктных паводзінаў Міхалёнка. Міліцыянера пазбавілі прэміі за месяц а таксама выклікалі на таварыскі суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі