У Беларусі сёння падаражаюць паштовыя паслугі

У Беларусі сёння падаражаюць паштовыя паслугі

У Беларусі з 1 лютага падаражаюць паштовыя паслугі. Як інфармуе прэс-служба прадпрыемства "Белпошта", зменяцца тарыфы на ўнутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання, міжнародныя адпраўленні ды на паслугі спецыяльнай сувязі.

Адзначаецца, што за перасылку звычайнага міжнароднага ліста, бандэролі, дробнага пакета, вага якіх складае не больш за 20 грамаў, трэба будзе заплаціць 12 600 рублёў (на сённяшні дзень —  10 500). Калі ліст прыярытэтны, то замест цяперашніх 12 000, давядзецца заплаціць 14 400 рублёў. Адпраўка простай міжнароднай паштоўкі (карткі) каштуе 7 800, а з наступнага месяца — 9 300 рублёў. Перасылка прыярытэтнай міжнароднай паштоўкі будзе каштаваць 11 700 замест цяперашніх 9 600 рублёў.

Змяняюцца тарыфы на перасылку ў Беларусі заказных лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў (вагой да 20 грамаў). Для фізічных асобаў ён складзе 15 тысяч рублёў (пакуль яшчэ 13 200), для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў — 15 600 (цяпер — 13 800 рублёў). Што да тарыфаў на адпраўку звычайных лістоў, дробных пакетаў і бандэроляў вагой да 20 грамаў, то яны з 1 лютага не зменяцца.

У Беларусі сёння падаражаюць паштовыя паслугі
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі