У Беларусі толькі чвэрць падлеткаў здаровыя

Да заканчэння школы колькасць цалкам здаровых дзяцей зніжаецца на 6%. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 12 сакавіка распавёў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Жарко: "Калі ў дашкольным узросце першую групу здароўя маюць 32% дзяцей, а 1,3% маюць чацвертую групу (інваліднасць), дык да моманту, калі яны становяцца падлеткамі, колькасць дзяцей, у якіх першая група здароўя, складае толькі 25,8%, а колькасць інвалідаў — да 1,8%!”

Па яго словах, у школьнікаў з’яўляюцца праблемы са зрокам, страўнікам, парушэннем паставы і кровазвароту.

Таксама міністр адзначыў, што сярод дзяцей вострай праблемай з'яўляецца павышаная маса цела. Калі ў 2008 годзе павышаная маса цела ў дзяцей да 17 гадоў сустракалася ў 4,6 выпадках на тысячу чалавек, дык у 2013 годзе — у 5,9 выпадках.

Вострымі праблемамі Жарко назваў рызыкоўныя паводзіны — ужыванне наркотыкаў, алкаголю, а таксама ранні пачатак палавога жыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі