У Беларусі ў дакументах можа знікнуць тэрмін "інвалід"

У Беларусі ў дакументах можа знікнуць тэрмін "інвалід"

У Беларусі могуць адмовіцца ад тэрміна "інвалід". Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вывучае пытанне змены тэрміналогіі ў праекце закона "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі". Па словах намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандра Румака, пры гэтым улічваецца міжнародная практыка, інфармуе БЕЛТА.

У нарматыўных прававых актах замест тэрміна "інваліды" прапануецца выкарыстоўваць тэрмін "людзі з інваліднасцю". Цяпер у Мінску чакаюць каментар да гэтай ініцыятывы ад структур ААН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі