У Беларусі ў матчы другой лігі на поле выйшаў 68-гадовы футбаліст

"Смаргонь-2" — "Масты" / shliah.by

"Смаргонь-2" — "Масты" / shliah.by

У Беларусі ў матчы другой лігі на поле выйшаў 68-гадовы футбаліст. На ўзрост аднаго з гульцоў у пратаколе паядынку звярнуў увагу football.by. Сяргей Новік гуляў за "Смаргонь-2", якая прымала "Масты" і прайграла — 0:1. Ветэран выйшаў на поле на 84-й хвіліне. Дзіўна, але раённая газета ў справаздачы з футбольнага матчу пра гэта нават не згадала.

Сяргей Новік гуляў за смаргонскія футбольныя каманды ў 1990-я. У гэтым сезоне вырашыў вярнуцца. Ён двойчы трапляў у заяўку на матчы, але на поле не выходзіў. Нарэшце ў нядзелю, 10 верасня, ён паўдзельнічаў у паядынку беларускага чэмпіянату.

У 2007-2008 гадах у кубкавых матчах за МТЗ-РІПА гуляў легендарны Юрый Пудышаў. Тады яму было 53-54 гады.

У Беларусі ў матчы другой лігі на поле выйшаў 68-гадовы футбаліст
football.by
У Беларусі ў матчы другой лігі на поле выйшаў 68-гадовы футбаліст

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі