У Беларусі ўпершыню з прымяненнем авіяцыі збілі беспілотнік

Паводле рэсурсу "Беларускі гаюн", знішчальнік ВПС РБ мінулай ноччу ганяўся за парушальнікам

Паводле рэсурсу "Беларускі гаюн", знішчальнік ВПС РБ мінулай ноччу ганяўся за парушальнікам / @Hajun_BY

Мінулай ноччу падчас чарговай расійскай атакі па Украіне адзін з дронаў зноў заляцеў на тэрыторыю Беларусі. Яго збілі з прымяненнем авіяцыі. Гэта адбылося ўпершыню, адзначае рэсурс "Беларускі Гаюн".

Інцыдэнт адбыўся ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Паводле звестак рэсурсу, БПЛА кшталту Shahed зайшоў у паветраную прастору Беларусі ў раёне 3:30. Знішчальнік ВПС РБ каля 20 хвілін ганяўся за парушальнікам. Затым у раёне 3:55 у Ельскім раёне чулі не менш за 2 выбухі і назіралі яркую ўспышку ў небе.

На гэтым тыдні, нагадаем, расійскія дроны ўжо заляталі ў Беларусь. У аўторак, 27 жніўня, "Беларускі Гаюн" паведамляў, што мінімум на тэрыторыю РБ заляталі 6 шахедаў. Авіяцыя ВПС РБ была ў паветры ўсю ноч.

Адзначым таксама, што гэтай ноччу расіяне атакавалі сваімі ўдарнымі дронамі Кіеў. Паветраная трывога ў горадзе гучала двойчы. Падчас першай хвалі атакі ўкраінскую сталіцу атакавала больш за 10 расійскіх дронаў, адзначае Hromadske. Усе з іх збіла супрацьпаветраная абарона, але абломкі ўпалі на тэрыторыю жылой забудовы. Другая атака пачалася раніцай і доўжылася каля гадзіны.

В Беларуси впервые с применением авиации сбили беспилотник
У Ельскім раёне ноччу чулі выбухі /@Hajun_BY

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі