У Беларусі ўвядуць абавязковы дэкрэтны адпачынак для мужчын

У Беларусі ўвядуць абавязковы дэкрэтны адпачынак для мужчын

Дэкрэтны адпачынак для мужчын у Беларусі будзе абавязковым. Адпаведныя нормы ўнесеныя ў ў праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь". Пра гэта карэспандэнту sb.by распавёў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

Плануецца, што адпачынак можна будзе аформіць на тэрмін да 14 дзён у першыя шэсць месяцаў пасля нараджэння дзіцяці. Праўда, заробак на час гэтага адпачынку захоўвацца не будзе. Аднак у калектыўных дамовах ці лакальных пагадненнях аплата можа прадугледжвацца — як вырашыць працадаўца.

Згодна з цяперашнім заканадаўствам, наймальнік можа даць бацьку кароткачасовы сацыяльны водпуск без захавання заробку па сямейна-бытавых абставінах. Гэтая норма мае рэкамендацыйны, а не абавязковы характар. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі