У Беларусі ўжо зафіксавалі больш за 200 зваротаў пацярпелых ад кляшчоў
Сёлета першыя кляшчы з'явіліся вельмі рана
У Беларусі медыкі ўжо зафіксавалі больш за 200 зваротаў пацярпелых ад кляшчоў. Звесткі за люты-сакавік агучыла энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова. Паводле яе слоў, каля 44% выпадкаў прыпадае на лясы, каля 35% — на лецішчы, паведамляе БЕЛТА.
Спецыялісты адзначаюць, што сёлета першыя кляшчы з'явіліся вельмі рана — на поўдні Брэсцкай вобласці іх заўважылі ўжо ў пачатку лютага. Летась у нашай краіне медыкі зафіксавалі больш за 31 тысячу зваротаў пацярпелых ад кляшчоў. Гэта на 11% больш, чым было ў 2022 годзе.
Штогод у Беларусі рэгіструецца больш за 200 выпадкаў клешчавога энцэфаліту (найчасцей у жыхароў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей — каля 62%) і больш за 2 тысячы выпадкаў лайм-барэліёзу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.