У Беларусі выпусцілі першую крэдытку на базе БЕЛКАРТ
Альфа-Банк выпусціў першую ў Беларусі крэдытку на базе БЕЛКАРТ. Як паведамляе прэс-служба банка, гэтая крэдытная картка пад назвай “Моцная” выпускаецца з 1 снежня. Яна створаная на платформе прэміюм-карткі БЕЛКАРТ.
Гэта першы ў краіне досвед паспяховага запуску крэдытнага прадукту на базе разліковых інструментаў нацыянальнай плацёжнай сістэмы.
Новая крэдытка ўвайшла ў партнёрскую праграму лаяльнасці “Моцная картка”, якая аб’ядноўвае болей за 1500 пунктаў продажаў у гандлёвых сетках і сферы паслуг. Па ёй таксама прадугледжаны аднаўляльны беспрацэнтны перыяд на 15 дзён.