У Беларусі выява канопляў аказалася пад забаронай?

У Беларусі выява канопляў аказалася пад забаронай?

У Беларусі выява канопляў аказалася пад забаронай? 25 студзеня суд Цэнтральнага раёна Мінска прыняў рашэнне па справе Legalize Belarus супраць Мінінфармацыі. Грамадскія актывісты прасілі адмяніць блакаванне сайту legalize.by (ён быў заблакаваны ў траўні 2018-га рашэннем Міністэрства інфармацыі), але ім было адмоўлена. Як адзначае прэс-служба Legalize Belarus, улады пабачылі прапаганду спажывання марыхуаны ў выявах лістоў канопляў. Больш таго, на судзе прадстаўнікі Мінінфармацыі і Міністэрства ўнутраных спраў заявілі, што любая выява ліста канопляў, калі адсутнічае папярэджанне пра крымінальную адказнасць за абарот кантраляваных рэчываў, з’яўляецца прапагандай спажывання марыхуаны. І таму яна забароненая для змяшчэння ў інтэрнэце.

Актывісты заяўляюць пра абмежаванне права на выказванне палітычнай пазіцыі і збіраюцца звяртацца ў вышэйстаячыя органы.

Больш цікавых падзей у праграме ЕЎРАЗУМ 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі