У Беларусі вызначаныя мінімальныя цэны на пладовыя віны

У Беларусі вызначаныя мінімальныя цэны на пладовыя віны

У Беларусі вызначаныя мінімальныя адпускныя цэны на пладовыя віны мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства гандлю і яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Мінімальны кошт складзе 26 800 рублёў за 0,7 літра крэпасцю 18% (без ПДВ, але з улікам цаны спажывецкай тары).  

У дакуменце Мінгандлю адзначаецца, што кошт на пладовыя віны вызначаецца з улікам кан'юнктуры рынку, але не можа быць ніжэй за згаданыя 26,8 тысячы рублёў (з пералікам цэнаў прапарцыйна крэпасці прадукцыі і ёмістасці тары). Аптовыя і гандлёвыя надбаўкі да адпускных коштаў на такія віна прымяняюцца таксама з улікам кан'юнктуры рынку. Пастанова ўжо пачала дзейнічаць, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі вызначаныя мінімальныя цэны на пладовыя віны
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі