У Беларусі яшчэ на адным мосце спынілі рух транспарту (фота)

У Беларусі яшчэ на адным мосце спынілі рух транспарту (фота)

У Беларусі яшчэ на адным мосце спынілі рух транспарту. Адбылося гэта ў горадзе Чашнікі Віцебскай вобласці. 4 студзеня спецыялісты падчас агляду выявілі дэфекты ў канструкцыі, якія пагражаюць бяспечнай эксплуатацыі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, мост праз меліярацыйны канал быў пабудаваны ў 1950 годзе, апошні раз яго рамантавалі ў 1988-м. Рашэнне аб спыненні руху транспарту прыняла камісія па надзвычайных сітуацыях пры Чашніцкім райвыканкаме. Праз згаданы мост ішла дарога з Чашнікаў у вёску Браздзецкая Слабада, у якой жыве 45 чалавек. Аб’езд арганізавалі па аўтадарозе Багушэўск — Сянно — Лепель — Мядзел, ён складае 7 кіламетраў. Па іншых дарогах — 12-19 км.

Як паведамляла Еўрарадыё, раней прызналі аварыйнымі два масты ў Гомельскай вобласці — праз Прыпяць і Сож. Аднак яны маюць непараўнальна большае значэнне, чым мост у Чашніках. Яшчэ не прынятыя рашэнні па мосце праз Заходнюю Дзвіну каля Наваполацка і гарадскім мосце ў Бабруйску.

У Беларусі яшчэ на адным мосце спынілі рух транспарту (фота)
Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі