У Беларусі з 2024-га запусцяць праграму культурнага імпартазамяшчэння
Ірына Дрыга / СТБ
У 2024-26 гадах у Беларусі будзе рэалізоўвацца праграма культурнага імпартазамяшчэння. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіла чыноўніца Мінкульта Ірына Дрыга.
"Цяпер распрацоўваецца і будзе рэалізоўвацца ў 2024-2026 гады. Гэтая праграма культурнага імпартазамяшчэння. Калісьці вельмі смешна гучала "75% беларускай музыкі", але мы да гэтага ідзем і стараемся", — сказала Дрыга. Яна дадала, што пратэкцыянісцкія крокі ў адносінах да беларускай музыкі, песні, літаратуры, кіно, тэатру будуць рабіцца ва ўсіх сферах.
Падрабязнасці праграмы чыноўніца не паведаміла.
Дарэчы, напрканцы сакавіка Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні заявіў, што прыйшоў час для "паэтапнага культурнага імпартазамяшчэння".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.