У Беларусі забаранілі рэалізацыю "Рускіх народных казак"
Кнігі не адпавядаюць патрабаванням да бяспекі прадукцыі, прызначанай для дзяцей
У Беларусі забаранілі рэалізацыю шэрагу літаратурна-мастацкіх рускамоўных выданняў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Сярод іх — "Рускія народныя казкі" з серыі "Залатая класіка", "Казкі" Аляксандра Пушкіна з серыі "Вялікая кніга казак" і "Буквар" Марыі Жукавай. Яны былі надрукаваныя ў Смаленску і Яраслаўлі. У Беларусі ж трапілі ў рэестр "небяспечнай прадукцыі".
Дзяржстандарт спасылаецца на тое, што згаданыя выданні не адпавядаюць патрабаванням тэхрэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў". Прабел паміж словамі ў выдавецкай прадукцыі для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту павінен быць роўны кеглю шрыфта. У кнігах зусім не так.
Забарона на ўвоз у Беларусь гэтых выданняў і іх продаж дзейнічае з 21 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.