У Беларусі замарозяць цэны на жыллё, якое будуецца з дзяржпадтрымкай

У Беларусі ў наступным годзе кошт жылля, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, будзе стабільным. Пра гэта ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.

"Дынаміка [росту] кошту квадратнага метра зніжаецца. Мы стабілізавалі рынак будаўнічых матэрыялаў і будаўнічых паслуг. Мы замарозім цэны на жыллё з дзяржаўнай падтрымкай у снежні 2014 года і ўвесь 2015 год жыллё з дзяржаўнай падтрымкай будзе працаваць з нулявым індэксам".

Паводле слоў міністра, за дзевяць месяцаў бягучага года цана квадратнага метра жылля вырасла на 30% (гэта 630 тысяч рублёў), летась было больш за 50% (1 млн 300 тысяч). Анатоль Чорны падкрэсліў, што гэтаму паспрыяў той факт, што індэкс будаўніча-мантажных работ сёлета ўпершыню апусціўся ніжэй за індэкс спажывецкіх цэнаў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі