У Беларусі зарэгістраваны 861 выпадак заражэння каранавірусам
У Беларусі зарэгістраваны 861 выпадак заражэння каранавірусам. Гэта вынікае з афіцыйнай статыстыкі, змешчанай на інтэрнэт-старонцы stopcovid.belta.by. У аўторак Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што з COVID-19 шпіталізаваныя 794 пацыенты (да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх падключаны 31 пацыент), аднак агульную лічбу заражаных за ўвесь час не назваў. Са статыстыкі, падрыхтаванай БЕЛТА, вынікае, што 54 чалавекі былі выпісаны, а колькасць памерлых засталася ранейшай — 13 чалавек.
На згаданай інтэрнэт-старонцы можна пабачыць, якая статыстыка па рэгіёнах. У Мінску ў лякарнях ляаць 497, выпісана 25, памерлі 5 чалавек. У Мінскай вобласці — 91 чалавек у бальніцы, 1 выпісаны, 3 памерлі. У Віцебскай вобласці — 143 шпіталізаваныя, 27 выпісаны, 5 памерлі. У Магілёўскай вобласці шпіталізаваны 18 чалавек, у Гродзенскай — 10, у Брэсцкай — 3, у Гомельскай — змешчаны ў бальніцы 32 чалавекі і 1 выпісаны.
У нашай краіне ўжо праведзена каля 43 тысяч тэстаў.
7 красавіка на нарадзе Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў: "Не дай бог, дзесьці нейкі падман... Калі вы адзін раз падманеце, вам ніхто верыць не будзе".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.