У Беларусі затрымалі трох выкладчыкаў ЕГУ

ЕГУ. Вільня, Літва / ru.ehu.lt
ЕГУ. Вільня, Літва / ru.ehu.lt

Сёння ў Беларусі затрымалі трох выкладчыкаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Як піша праваабарончы цэнтр "Вясна", прычына затрымання невядомая. Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін з іх адпушчаны.

Раней у ЕГУ, які размешчаны ў Вільні, паступіла больш за 600 першакурснікаў. Як адзначае прэс-служба ведамства, гэта амаль удвая больш, чым летась. Прычым з Беларусі паступіла 450 студэнтаў, 45 чалавек — з Украіны, а 56 — з Расіі.

У 2021 годзе 52 студэнты з Беларусі былі прынятыя на бясплатную форму навучання ў ЕГУ ў 2020/21 навучальным годзе ў рамках падтрымкі студэнтаў і выкладчыкаў з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі