У Беларусі збіраюцца ўзмацніць манаполію дзяржавы на вытворчасць алкаголю

У Беларусі збіраюцца ўзмацніць манаполію дзяржавы на вытворчасць алкаголю

У Беларусі збіраюцца ўзмацніць манаполію дзяржавы на вытворчасць алкаголю. Пра гэта ў панядзелак на нарадзе, прысвечанай пытанням развіцця лікёра-гарэлачнай галіны, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ва ўсіх краінах гэтую сферу дзяржава жорстка рэгулюе, але ў Беларусі "напэўна, самае жорсткае рэгуляванне, паколькі існуе пэўная манаполія на вытворчасць і рэалізацыю алкаголю".

"Я абсалютна перакананы, што мы на гэтым этапе павінны... гэтую манаполію ўзмацніць, зыходзячы з вопыту працы апошніх гадоў, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Не сакрэт, што дадзены прадукт з'яўляецца сур'ёзнай падтрымкай для нашага бюджэту. Так усюды, у любой дзяржаве, мы гэта не ўтойваем. Але не гэта галоўнае. Галоўнае — наступствы гэтага піцця, таму хацелася б, каб прысутныя тут адказныя за развіццё алкагольнай галіны закранулі і пытанне наступстваў".

На нарадзе ішла гаворка пра захады па недапушчэнні на ўнутраны рынак неякаснай алкагольнай прадукцыі, пра ценявы абарот алкаголю. Па словах кіраўніка дзяржавы, праблема з імпартам неякаснай прадукцыі з-за мяжы невялікая (імпарт складае 3-3,5%), але неабходна недапусціць пагрозы жыццю і здароўю людзей. Таксама Лукашэнка гаварыў пра з'яўленне прыкметаў "нядобрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку", ёсць складанасці ва ўзаемаразліках паміж пастаўшчыкамі і спажыўцамі, рост экспарту не такі, які б ён хацеў бачыць. Беларускага кіраўніка трывожыць, што ўрад, мясцовыя ўлады, сілавікі, вытворцы "не змаглі выпрацаваць узгодненую пазіцыю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі