У Беларусі жыве каля 10 тысяч замежнікаў-дармаедаў
З іх таксама будуць браць падатак, як і з беларускіх грамадзян.
У нашай краіне пражываюць жыве каля 10 тысяч замежнікаў-дармаедаў. Пра гэта распавёў кіраўнік Дэпартамента МУС па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.
“У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь пражывае больш за 165 тысяч замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства. Паводле папярэдняй ацэнкі МУС, каля 10 тысяч замежнікаў могуць стаць плацельшчыкамі збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў”, — паведаміў ён.
Аляксей Бягун таксама адзначыў, што міліцэйскія органы стануць адной з асноўных крыніц інфармацыі пра грамадзян, якіх прымусяць кампенсаваць дзяржаўныя выдаткі. Механізм спагнання фінансавых сродкаў з замежнікаў будзе аналагічным для грамадзян Беларусі: яны таксама атрымаюць лісты з прапановай заплаціць паатак “за дармаедства”.