У Беларусі зноў за суткі памерлі 7 чалавек з каранавірусам

У Беларусі зноў за суткі памерлі 7 чалавек з каранавірусам

У Беларусі зноў памерлі 7 чалавек з каранавірусам (у апошнія дні было па 5-6 ахвяр, у  пачатку ліпеня — некалькі дзён па 7), агульная колькасць ахвяр складае ўжо 436 чалавек. Пры гэтым, паводле афіцыйных звестак, колькасць новых выпадкаў заражэння працягвае зніжацца. На раніцу 7 ліпеня іх агульная колькасць — 64003 (+199 за апошнія суткі, напярэдадні было +250), паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Выпісаны з бальніц 51 902 чалавекі (+782), з іх паправіліся 51 466.

Сцвярджаецца, што ўжо праведзена 1 мільён 78 тысяч 267 тэстаў на каранавірус (+4 027, напярэдадні — +6,2 тысячы).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі