У Беларусі зрабілі памылку на "помніку "Букварю"
Помнік чытанцы ў Гарадку
У Гарадку (Віцебская вобласць) да ХХХ Дня беларускага пісьменства адкрылі помнік чытанцы. Ён усталяваны ў Вераніцынскім скверы і ўяўляе з сябе скульптурную кампазіцыю з літар кірылічнага алфавіту: Б, У, К, В, А, Р, Ь. З іх складаецца расійскае слова "Букварь".
На шыльдачцы, прымацаванай да пастамента, аўтары помніку зрабілі памылку. Паводле граматыкі расійскай мовы, трэба пісаць не "посвещается", а "посвящается", заўважае "Наша Ніва".
Акрамя таго, арт-аб'ект, мягка кажучы, не адпавядае анансаванаму. Дзяржаўная газета "Витьбичи" пісала, што ў помніку будуць выкарыстаныя літары беларускага алфавіта — "Ў" і "І". Нічога падобнага ў выніковым варыянце няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.