У беларускае "апалчэнне" змогуць уступаць замежнікі і асобы без грамадзянства

Беларускія апалчэнцы / t.me/modmilby
Беларускія апалчэнцы / t.me/modmilby

У "народнае апалчэнне" змогуць уступіць замежнікі і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, паведамляе tvr.by.

Закон "Аб народным апалчэнні" дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі 15 чэрвеня ў другім чытанні.

Сам добраахвотнік, як гаворыцца ў законе, не абавязаны паведамляць працадаўцы пра тое, што ўступіў у апалчэнне.

Як распавядала Еўрарадыё, апалчэнцам плануецца не толькі выдаць зброю, але і дазволіць захоўваць яе дома.

Атрады "народнага апалчэння" ствараюць у Беларусі з 2022 года. Іх задачай называюць барацьбу з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі