У беларускіх дактароў могуць з'явіцца ШІ-асістэнты

Шпіталь

Шпіталь

ШІ-памочнікі ў самы бліжэйшы час могуць з'явіцца ў беларускіх лекараў, піша БелТА са спасылкай на старшыню назіральнай рады НДІ лічбавай эканомікі, штучнага інтэлекту і інфармацыйнай бяспекі Андрэя Гаравенку.

Як гэта будзе працаваць? Зайшоўшы ў кабінет, пацыент убачыць экран, які трэба павярнуць на сябе. ШІ-асістэнт распытае пра гісторыю хваробы і збярэ звесткі аб аналізах і скаргах.

"Атрымліваецца, доктару не трэба рабіць тую частку працы, якая займае больш за ўсё часу. Потым ён ужо размаўляе з хворым, аглядае яго, робіць заключэнне і дае рэкамендацыі. Увесь яго час прыёму вызваляецца выключна для медыцынскай дзейнасці", — кажа Гаравенка.

Прычым падчас прыёму аднаго хворага могуць працаваць тры ШІ-асістэнты. Апрача таго, які збірае гісторыю хваробы, будзе яшчэ ШІ-фармаколаг — ён вывучыць гісторыю хваробы, ацэніць супярэчнасці і выдасць рэкамендацыю лекару. Трэці асістэнт спецыялізуецца на клінічных пратаколах. Ён можа нагадаць штосьці лекару альбо даць падказку.

У гродзенскім шпіталі ўжо тэстуюць гэты праект. Яго распрацавала лабараторыя Telemed AI, створаная на базе тэхнапарка Гродна і шпіталя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі