У беларускіх ВНУ стане больш "бюджэтных" месцаў

Студэнты ў Беларусі

Студэнты ў Беларусі

У 2024 годзе ў беларускіх ВНУ стане больш бюджэтных месцаў. Гаворка пра будучых педагогаў, медыкаў, інжынераў і аграрыяў. То бок, пра тыя спецыяльнасці, па якіх у Беларусі сёння назіраецца істотны недахоп працоўных кадраў, і пра тыя, у якіх улады бачаць перспектыву развіцця Беларусі.

Па звестках міністра адукацыі Андрэя Іванца, цяпер універсітэты складаюць планы на будучы год. У іх будзе прадугледжана больш месцаў для "бясплатнай" адукацыі. "На гэтыя ж [пералічаныя вышэй. — Еўрарадыё] профілі вырасце і мэтавы прыём", — адзначае Іванец. То бок, набіраць "бюджэтнікаў" будуць з перспектывай абавязковага пяцігадовага размеркавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі