У Белгарадзе пасля абстрэлу без электрычнасці засталася палова горада

Пад абстрэл сёння трапіў і горад Шабекіна ў Белгарадскай вобласці / @vvgladkov
Пад абстрэл сёння трапіў і горад Шабекіна ў Белгарадскай вобласці / @vvgladkov

У Белгарадзе без электрычнасці засталася палова горада, паведамляюць расійскія паблікі. Ёсць і праблемы з вадой. Праз адключэнне электраэнергіі адключылася і помпавая станцыя. На месцы цяпер працуюць аварыйныя брыгады. 

У Белгарадэнерга кажуць, што "адключэнне электраэнергіі на Харкаўскай гары і ў цэнтры Белгарада звязанае з тэхналагічным парушэннем у сетцы 6 кВ. у 60% спажыўцоў падача электраэнергіі ўжо адноўленая па рэзервовым схемах. Цягам гадзіны электразабеспячэнне будзе адноўленае ў поўным аб'ёме".  

Нагадаем, раніцай губернатар рэгіёна Вячаслаў Гладкоў казаў пра траплянні снарада у адзін з аб'ектаў інфраструктуры ў Белгарадзе. "Разбурэнні нязначныя, яны не паўплываюць на працу энергазабеспячэння горада", — запэўніў губернатар.

Пазней ён паведаміў яшчэ пра моцны абстрэл горада Шабекіна. Па яго словах, "ёсць пацярпелыя. Мужчына з раненнем грудной клеткі, у цяжкім стане. Жанчыну дастаўляюць у раённую ЦРБ".

Адзначым, што апошнія некалькі дзён расійскія войскі абстрэльваюць украінскія гарады, у тым ліку пры дапамозе дронаў-камікадзэ. Былі траплянні ў жылыя дамы, ёсць ахвяры і пацярпелыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі