У Бельгіі шукаюць меркаванага тэрарыста, які трапіў у камеры відэаназірання

У Бельгіі шукаюць меркаванага тэрарыста, які трапіў у камеры відэаназірання

Бельгійская паліцыя абвясціла ў вышук чалавека, знятага камерамі знешняга назірання міжнароднага аэрапорта Завентэм. Яго падазраюць у спрычыннасці да арганізацыі выбухаў у аэрапорце і метро Бруселя, якія забралі жыцці сама меней 34 чалавек і паранілі каля 250.

Як перадае ВВС, гэты чалавек трапіў у аб’ектыў камеры, калі ішоў з вазком побач з двума мужчынамі перад тым, як у аэрапорце прагрымелі два выбухі. Як мяркуюць у бельгійскай пракуратуры, два яго спадарожнікі ўзарвалі сябе, прывёўшы ў дзеянне паясы смяротнікаў.

КДБ: Адзін з братоў Доўбашаў у момант тэракту быў у Беларусі

Адказнасць за гэтыя напады ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”. У заяве арганізацыі, якая з’явілася ў інтэрнэце, гаворыцца, што месцы для выбухаў “былі старанна падабраныя”, і змяшчаецца пагроза на адрас “краін-крыжакоў, якія аб’ядналіся супраць “Ісламскай дзяржавы”: горшае яшчэ наперадзе”.

Пракурор Бельгіі Фредэр Ван Леу паведаміў, што паліцыя шукае мужчыну ў капелюшы і светлай куртцы, якога бачылі ў аэрапорце непасрэдна перад выбухамі. У некалькіх раёнах краіны праходзяць ператрусы. Паліцыя знайшла ў адной з кватэраў у брусельскім раёне Схарбек выбуховае прыстасаванне, начыненае цвікамі, хімікаты і сцяг “Ісламскай дзяржавы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі