У "Беллегпраме" падлічылі, у колькі абыдзецца сабраць дзіця ў школу

У якасці абавязковага элемента формы часцей за ўсё школы выбіралі камізэльку / БЕЛТА​
У якасці абавязковага элемента формы часцей за ўсё школы выбіралі камізэльку / БЕЛТА​

Каб апрануць дзяўчынку ў школу, трэба выдаткаваць у сярэднім 200-280 рублёў. Гардэроб хлопчыка абыдзецца крыху танней — ад 160 да 260 рублёў. "Нават і тройку можна знайсці за такую цану",заявіла ў інтэрв'ю беларускаму тэлебачанню кіраўнічка канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна.

Паводле яе слоў, з дзяўчынкамі складаней, таму што патрэбнае і штодзённае адзенне, і "кансерватыўны стыль на асаблівыя выпадкі".

У Лугінай спыталі і пра тое, які адзіны элемент формы часцей за ўсё выбіраюць школы. Задачу летам паставіў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Па словах кіраўнічкі канцэрна "Беллегпрам", школы часцей за ўсё спынялі свой выбар на трыкатажных камізэльках. Пры гэтым канцэрн прапаноўваў і "гальштукі, і значкі, для таго каб увайсці ў тэму і даць штуршок карпаратыўнаму стылю".

Раней, нагадаем, Міністэрства адукацыі раскрытыкавала школы, якія паспрабавалі ў якасці адзінага элемента спыніцца на гальштуках і значках. "Паважаныя калегі! Элемент школьнай формы — гэта не значок, не гальштук і не хустка. Гэта, безумоўна, прыгожы дадатак да школьнай формы", — папярэдзілі ў ведамстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі