У "Беллегпраме" падтрымалі ідэю абавязаць Zara прадаваць беларускія тавары

Крама Zara ў Мінску / Sputnik.by
Крама Zara ў Мінску / Sputnik.by

Крамы ZARA ў Беларусі трэба абавязаць прадаваць і беларускія тавары. Такую ідэю ў эфіры СТВ выказаў праўладны эканаміст Георгій Грыц. Паводле яго слоў, харчовыя ж рытэйлы так працуюць яны абавязаныя мець на паліцах пэўную долю беларускай прадукцыі. "Прытым не дзесьці на ніжняй паліцы. А чаму нельга адной з умоў уваходжання на рынак ZARA, каб яны пэўную долю прадукцыі размяшчалі ў сваіх крамах?" звярнуўся да ўдзельнікаў праграмы Грыц. Паводле яго, такія правілы дзейнічаюць у Кітаі.

Ідэю Грыца тут жа падтрымала старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна. Яна таксама ўдзельнічала ў праграме. Паводле яе слоў, "гэта абсалютна добрая прапанова, мы абаронім свой рынак".

"Хопіць іх, так бы мовіць, аблізваць", — дадаў Грыц.

Пасля пачатку вайны з Украінай большасць брэндаў сышла з Расіі. Частка сышла і з Беларусі. Аднак кампанія Inditex, якой належаць брэнды Massimo Dutti, Pull and Bear, Oysho, Zara Home, Bershka і шэраг іншых, у Беларусі засталася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі