У Бераставіцкім раёне загінуў 85-гадовы мужчына, які рамантаваў трактар
У Бераставіцкім раёне загінуў 85-гадовы мужчына, які рамантаваў трактар. Здарэнне адбылося 22 студзеня пасля 8-й гадзіны раніцы на аўтадарозе “Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна” каля аграгарадка Малая Бераставіца. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, пенсіянер ехаў на трактары і ўзнікла патрэба правесці рамонт. Ён спыніў транспартны сродак на ўскраіне праезнай часткі і выпраўляў няспраўнасць.
У гэты момант кіроўца “Газелі”, якая рухалася ў бок Гродна, падчас сустрэчнага раз’езду з грузавіком не заўважыў трактара. Адбылося сутыкненне. Пенсіянер атрымаў сур’ёзныя траўмы і памёр у бальніцы.
Фота: gaigrodno.by