У Беразіне міліцыя палявала на "Честную газету"

У Беразіне міліцыя палявала на "Честную газету"

У Беразіне міліцыя палявала на "Честную газету". Быў затрыманы 33-гадовы распаўсюднік друкаванага выдання. Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, здарэнне адбылося яшчэ ўначы 20 лютага, але пра яго паведамілі толькі цяпер. Міліцыя сцвярджае, што атрымала "сігнал" пра мужчыну, які раскідваў "незарэгістраванае выданне" па паштовых скрынях у пад'ездзе аднаго з жылых дамоў. Там яго і затрымалі. Пры сабе ў распаўсюдніка аказалася больш за 100 асобнікаў.

Мужчына сказаў, што займаўся распаўсюдам "на сваё жаданне". Па гэтым выпадку праводзіцца праверка. Сілавікі наведалі кватэру затрыманага, дзе знайшлі плакат з заклікам за сумленныя выбары. Таксама яны забралі паляўнічую стрэльбу і патроны яго бацькі — спаслаліся на парушэнне ў іх захоўванні.

Міліцыя Мінскай вобласці адзначае, што ў рэгіёне ўсё часцей ў паштовых скрынях стаў з'яўляцца "падпольны" друк, які "дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады і спрыяе нагнятанню напружанасці сярод насельніцтва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі