У Бешанковічах міліцыя знайшла распаўсюднікаў улётак
Бешанковіцкія міліцыянеры
У Бешанковічах міліцыя знайшла распаўсюднікаў улётак. Праўда, ніякай палітыкі ў іх сілавікі не знайшлі. Улёткі былі рэкламныя. Спачатку вылічылі жыхара Віцебска, які ў жніўні расклейваў улёткі на адной з вуліц у Бешанковічах. Адміністрацыйная камісія райвыканкама за "парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў" аштрафавала яго на 200 рублёў.
Пазней знайшлі яшчэ двух парушальнікаў — жыхароў Віцебска і Новалукомля. Яны расклейвалі рэкламныя ўлёткі на апорах ліній электраперадачы. Адміністрацыйная камісія райвыканкама яшчэ не вынесла рашэнні па іх справах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.