У Бішкеку было заўважна: у Пуціна тая ж праблема, што і ў Лукашэнкі
Уладзімір Пуцін з заплюшчанымі вачыма чытае тэкст, надрукаваны вялізнымі літарамі / president.kg
У Бішкеку было заўважна: ва Уладзіміра Пуціна тая ж праблема, што і ў Аляксандра Лукашэнкі. Зрок у іх ужо не той, а акулярамі карыстацца не хочацца. Таму тэксты публічных выступаў раздрукоўваюць шрыфтам вялізнага памеру.
Напрыклад, на сённяшнім саміце ЕАЭС у Пуціна ў руках быў аркуш памера А5, на якім змясцілася ўсяго 15 радкоў тэксту. З вялікімі міжрадковымі інтэрваламі. Мы праверылі — у Word гэта адпавядае 24-му кеглю шрыфта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.