У Брэсце адключылі многія каналы кабельнага тэлебачання (фота)
Сярод іх тыя, якія рэгулярна распавядаюць пра украінскі “еўрамайдан”.
На экранах вісіць застаўка, у якой уладальнікі кабельнай сеткі просяць прабачэння за адключэнне. Тлумачаць яго “выхадам са строю перадаючага абсталявання”.
У пакеце адключаных ёсць некалькі ўкраінскіх каналаў. Спачатку адключылі папулярны канал СТБ, які транслюе музычнае шоў “Х-фактар”. Замест яго паставілі таксама ўкраінскі канал "1+1". А цяпер адключылі і яго. На яго месцы вісіць застаўка з тлумачэннем, што відэа не падтрымліваецца.
Нагадаем, у свой час пасля пагаршэння беларуска-польскіх стасункаў з брэсцкага кабельнага тэлебачання адначасова прыбралі ўсе польскія тэлеканалы.