У Брэсце адкрылі адзін з самых вялікіх дамоў правасуддзя ў Беларусі
У Брэсце адкрылі адзін з самых вялікіх дамоў правасуддзя ў Беларусі. Чатырохпавярховы будынак узводзілі шэсць гадоў, было патрачана каля 15 мільёнаў долараў, інфармуе mediabrest.by.
Дом правасуддзя пабудаваны па вуліцы Машэрава. У яго перасяліліся чатыры суды — Ленінскага і Маскоўскага раёнаў, Брэсцкага раёна і Брэсцкай вобласці. У Доме правасуддзя будуць працаваць 176 чалавек, 52 з іх — гэта суддзі. У будынку 25 судовых залаў, якія могуць змясціць больш за 700 чалавек, паведамляе sb.by.
А пакуль брэсцкія ўлады вырашаюць лёс вызваленых старых будынкаў. У адным з іх будуць офісы, у іншым — музей.