У Брэсце аўтамабіль таксі праваліўся ў канаву

Кіроўца не пацярпеў і з аўтамабіля выбраўся самастойна 

Кіроўца не пацярпеў і з аўтамабіля выбраўся самастойна  / brest.mvd.gov.by

Сёння ноччу аўтамабіль таксі праваліўся ў канаву ў Брэсце. Інцыдэнт здарыўся каля 00:30 на вуліцы Радужнай, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

24-гадовы брэстаўчанін за рулём Volkswagen не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у правы кювет, а пасля - у канаву.

Кіроўца не пацярпеў і з аўтамабіля выбраўся самастойна праз акно.

В Бресте автомобиль такси провалился в канаву

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі