У Брэсце для Ўсебеларускай дыктоўкі ўзялі паэму Някляева

Дыктоўку пісалі актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Свабоднага прафсаюза Беларускага і  партыі “Справядлівы свет”.

Тэкст дыктоўкі ў Брэсце адрозніваўся ад таго, што прапанавала Таварыства беларускай мовы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі СПБ Валянцін Лазарэнкаў.

Лаўзарэнкаў: "Пісалі “Паланэз” Някляева. Кантроль ажыццяўляла настаўніца Ганна Канюс. Адзнакі не выстаўляліся. Прынцыпова нам было, што тэкст узяты з апошняй кнігі Уладзіміра Някляева, укладзенай ім ужо ў якасці кандыдата ў прэзідэнты".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі