У Брэсце на паркоўцы машына насмерць збіла дзевяцігадовае дзіця
Дзіця памерла ў аўтамабілі хуткай дапамогі / @zamkadomby
У Брэсце ўчора ўвечары пад коламі легкавога аўтамабіля загінула дзевяцігадовае дзіця, паведамляе рэсурс zamkadomby.
Трагедыя адбылася на паркоўцы каля гандлёвага цэнтра "Экватар". Аўтамабіль Volkswagen рухаўся па паркоўцы, калі з-за машыны выбегла дзіця. Кіроўца не паспеў зрэагаваць. Рэсурс піша, што за рулём быў хлопец 18 гадоў.
Медыкі, якія прыбылі на месца, дапамагчы дзіцяці не змаглі, яно памерла у аўтамабілі хуткай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.