У Брэсце парэнчы пуцеправода ледзь не “разрэзалі” машыну таксі (фота)
У Брэсце парэнчы пуцеправода ледзь не “разрэзалі” машыну таксі. Аварыя адбылася 9 красавіка а 11-й гадзіне, паведамляе партал “Віртуальны Брэст”.
Па папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль таксі рухаўся ў бок вуліцы Міцкевіча па пуцеправодзе на вуліцы Леніна. Па словах кіроўцы, на мосце яго "падрэзалі", і каб пазбегнуць сутыкнення, ён выкруціў руль направа. У выніку аўтамабіль сутыкнуўся з парэнчамі і атрымаў вельмі моцныя пашкоджанні. А вось кіроўца і пасажыр, як кажуць відавочцы, моцна не пацярпелі. Ім на месцы была аказана медыцынская дапамога.
Падрабязнасці ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.
Фота: virtualbrest.by
Фота: virtualbrest.by