У Брэсце пенсіянерка скінула на прыпаркаваны Lexus вазон з кветкамі

У Брэсце пенсіянерка скінула на прыпаркаваны Lexus вазон з кветкамі

У Брэсце пенсіянерка скінула на прыпаркаваны каля дома Lexus-LX570 вазон з кветкамі. Ёй не спадабавалася, што аўтамабіль стаіць пад яе вокнамі. Гэта заўважыў ахоўнік крамы і зрабіў заўвагу. Але 63-гадовая жанчына выйшла з дома і атакавала машыну з каменнем у руках. Пасля гэтага яна вярнулася ў сваю кватэру. Гаспадар аўтамабіля пабачыў на ім пашкоджанні ў чатырох месцах, ён напісаў заяву ў міліцыю. Мужчына сцвярджае, што прыпаркаваў яго без парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сілавікі хутка высветлілі, што ж адбылося.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, у дачыненні пенсіянеркі распачалі крымінальную справу за хуліганства, здзейсненае паўторна. Ёй пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў, абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў, альбо пазбаўленне волі — ад 1 да 6 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі