У Брэсце пройдзе тэматычны тыдзень Мікалая Радзівіла Чорнага

У Брэсце пройдзе тэматычны тыдзень Мікалая Радзівіла Чорнага, прымеркаваны да 500-х угодкаў з дня нараджэння знакамітага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага. Палітычны і культурніцкі дзеяч быў старастай берасцейскім, з горадам над Бугам яго звязвае і заснаванне там першай у Беларусі друкарні (1553 год).

Ініцыятыва правесці тэматычны тыдзень да юбілею Мікалая Радзівіла Чорнага належыць культурніцкаму цэнтру "Грунтоўня". Па словах аднаго з арганізатараў Віктара Клімуса, шэраг інфармацына-асветніцкіх мерапрыемстваў распачнецца 4 лютага.

Клімус: "Найперш заўтра мы пачынаем з невялічкай акцыі: мы заклікаем людзей прыйсці да помніка 1000-годдзю Брэста, дзе сярод постацяў дзеячаў прадстаўлены і Радзівіл, ускласці кветкі і ўшанаваць памяць гэтага выбітнага чалавека".

У культурніцкім цэнтры "Грунтоўня" 7 лютага адкрыецца мастацкая выстава "Асоба эпохі", якая распавядзе наведнікам пра асобу Мікалая Радзівіла і эпоху, у якой ён жыў. На экспазіцыі будуць прадстаўленыя рэпрадукцыі карцін, вырабы і сувеніры мясцовых мастакоў і рамеснікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі