У Брэсце п’яная кіроўца заснула на плячы ў інспектара ДАІ

У Брэсце п’яная кіроўца заснула на плячы ў інспектара ДАІ

У Брэсце п’яная кіроўца заснула на плячы ў інспектара ДАІ. 30-гадовая жанчына позна ўвечары 1 траўня ехала на аўтамабілі Renault Sandero. Яе своечасова спынілі даішнікі, якія заўважылі, што аўтамабіль рухаецца дзіўнавата.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, сумненняў у тым, што жанчына-кіроўца была п’яная, не было. Вынікі медыцынскага асведчання гэта пацвердзілі — 2,5 праміле. У момант афармлення дакументаў жанчына і заснула. Яна паспела сказаць, што “выпіла віна” за некалькі гадзінаў да таго, як села за руль. Дарэчы, да гэтага выпадку кіроўца не парушала правілы дарожнага руху, яе вадзіцельскі стаж складае тры гады. У адносінах жанчыны склалі адміністрацыйны пратакол, аўтамабіль знаходзіцца на штрафной стаянцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі