У Брэсце п'яны бяспраўнік на Volkswagen уцякаў ад ДАІ і трапіў у ДТЗ (відэа)

У Брэсце п'яны бяспраўнік на Volkswagen уцякаў ад ДАІ і трапіў у ДТЗ (відэа)

У Брэсце п'яны бяспраўнік на Volkswagen уцякаў ад ДАІ і трапіў у ДТЗ. Здарэнне адбылося каля 5-й гадзіны раніцы 29 сакавіка. Даішнікі спрабавалі спыніць легкавік, але кіроўца толькі павялічыў хуткасць. Пачалася пагоня, супрацоўнікі ДАІ выклікалі дапамогу.

На адным з скрыжаванняў 26-гадовы мужчына не саўладаў з кіраваннем і легкавік сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай. Высветлілася, што ў парушальніка ніколі не было вадзіцельскага пасведчання. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення — 1,11 праміле. У адносінах затрыманага склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў, аўтамабіль паставілі на штрафстаянку, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі