У Брэсце студэнты збіраюць сродкі на лячэнне нядаўняй выпускніцы

22-гадовую Алену Смаль на “зебры” збіў аўтамабіль. Выпускніца юрфака Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна атрымала цяжкую закрытую чэрапна-мазгавую траўму.



Вывесці дзяўчыну з каматознага стану бяруцца нямецкія медыкі. На аперацыю патрэбныя 36 тысяч еўра.



Аб’явы пра збор сродкаў вісяць на ўсіх факультэтах універсітэта, дзе вучылася дзяўчына. Указаныя супольнасць Алены Смаль "Вконтакте", яе старонка ў фэйсбуку, валанцёр, адказны за збор сродкаў.



Ад ліпеня сабралі больш за 3 тысячы еўра.



Дарэчы, малады кіроўца, які ўчыніў ДТЗ, павінен сплаціць на карысць Алены Смаль 90 мільёнаў рублёў. Таксама яго прысудзілі да абмежавання свабоды тэрмінам на 3 гады і на 5 гадоў пазбавілі права кіраваць аўтамабілем. Ці сплаціў ён грошы, невядома.


Благотворительные счета открыты в филиале №100 — г.Брест, ул.Московская, 202; УНП 200246676; МФО 150501246:



— белорусские рубли — транзитный счёт №3819382124630 на благотворительный счёт №000033 в филиале № 100, дата окончания действия договора благотворительного счета 23.07.2014



— доллары США — транзитный счёт №3819382104878 на благотворительный счёт №000083 в филиале № 100, дата окончания действия договора благотворительного счета 23.07.2014



— евро — транзитный счёт №3819382104878 на благотворительный счёт №000025 в филиале № 100, дата окончания действия договора благотворительного счета 23.07.2014



— российские рубли — транзитный счёт №3819382104878 на благотворительный счёт №000031 в филиале № 100, дата окончания действия договора благотворительного счета 23.07.2014



Назначение платежа: Для зачисления средств на благотворительный счет, открытый на имя Смаль Инессы Дмитриевны для лечения дочери Смаль Елены Андреевны.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі