У Брэсце "з-за рамонту" адмянілі спектакль пра Чарнобыль

Паказ пастаноўкі і гутарка з удзелам запрошаных экспертаў мусілі адбыцца ў Центры культуры і адпачынку. Аднак падчас генеральнай рэпетыцыі, стала вядома, што спектакль адмяняецца ў сувязі з рамонтам, які нібыта павінен пачацца акурат ў дзень прэм'еры. Пры гэтым мерапрыемствы, якія запланаваныя ў гэтай установе на 8 сакавіка, не пераносяцца.



У аддзеле ідэалагічнай працы, працы з моладдзю і культуры тэатралам далі тлумачэнне, што пасля рамонту паказ адбудзецца, але ў выпадку, калі пастаноўку зацвердзіць адмысловая камісія.



"Мы трактуем сённяшні "перанос спектакля з-за рамонту" як завуаляваную забарону. І заяўляем, што ў чарговы раз у Беларусі цэнзура забараніла выказванне, якое можа быць чымсьці нязручным існуючай сістэме", — гаворыцца на афіцыйным сайце тэатру "Крылы халопа".


 

Дарэчы, пастаноўкі незалежнага тэатра забараняюць не ў першы раз. Напрыканцы 2012-га адмянілі пастаноўку па п'есе Паўла Пражко. Прачытанне твора "Майткі" тэатр "Крылы халопа" планаваў правесці ў брэсцкім арт-клубе "Кирпич". Забарону пасля папярэдняга прагляду вынесла мастацкая камісія. У яе склад увайшлі чыноўнікі "ад культуры" і тэатральныя рэжысёры Брэста.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі